Нараджальнасьць у Кітаі абрынулася да самай нізкай адзнакі з часоў заснаваньня Кітайскай народнай рэспублікі 70 гадоў таму, нягледзячы на адмену правіла «адна сям’я — адно дзіця».
У 2019 года ў краіне нарадзілася 14,65 мільёна дзяцей, што на 580 тысяч менш, чым у папярэднім. Паводле Нацыянальнага агенцтва статыстыкі, гэта самы нізкі паказчык з 1949 года, паведамляе ВВС.
Нараджальнасьць у Кітаі паступова падае ўжо шмат гадоў, што ўяўляе сурʼёзную праблему для другой па велічыні эканомікі сьвету. Пры гэтым працягласьць жыцьця ў Кітаі некалькі ўзрасла, таму колькасьць насельніцтва ў 2019 годзе склала 1,4 мільярда чалавек замест 1,39 мільярда ў папярэднім годзе.
Экспэрты называюць сытуацыю «бомбай запаволенага дзеяньня» для дэмаграфіі краіны, калі працуючай меншасьці давядзецца ўтрымліваць непрацуючую большасьць.
Па нараджальнасьці Кітай, дзе у 2019 годзе нарадзілася 10,48 дзяцей на 1 тысячу чалавек, саступае ЗША (12 дзяцей на 1 тысячу чалавек — дадзеныя 2017 года), але апярэджвае Японію (8 на 1000).
Па дадзеных Усясьветнага банка, сярэдні паказчык нараджальнасьці па ўсім сьвеце ў 2017 годзе склаў 18,65 дзяцей на 1000 чалавек.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў