Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыняў прысягу начальнік Касьмічных сілаў ЗША. Чым яны будуць займацца


Джон Рэйманд
Джон Рэйманд

У аўторак у Белым доме віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс афіцыйна прывёў да прысягі генэрала Джона Рэйманда, які ўзначальвае Касьмічныя войскі ЗША.

Рэйманд прыступіў да выкананьня сваіх абавязкаў 20 сьнежня 2019 году, калі прэзыдэнт Дональд Трамп падпісаў закон, згодна зь якім у склад узброеных сілаў краіны быў уведзены новы род войскаў.

«Касьмічныя войскі дапамогуць нам стрымліваць агрэсію і кантраляваць сытуацыю на максымальнай вышыні», — заявіў Трамп, падпісваючы гэты дакумэнт.

Што такое касьмічныя войскі

  • Касьмічныя войскі будуць арганізоўваць, навучаць і рыхтаваць вайсковы пэрсанал, які займаецца пераважна апэрацыямі ў космасе.
  • Ролю вайскоўцаў у космасе важная ў сувязі з тым, што расьце значэньне арбітальных спадарожнікаў, якія цяжка абараніць. Спадарожнікі забясьпечваюць сувязь, навігацыю, выведку і іншыя дзеяньні, жыцьцёва важныя для ўзброеных сілаў і для эканомікі краіны.
  • Касьмічныя войскі будуць падпарадкоўвацца Вайскова-паветраным сілам.
  • Першапачаткова ў склад Касьмічных войскаў увойдуць тысячы вайскоўцаў ВПС, а таксама цывільны пэрсанал, які ў цяперашні час уваходзіць у склад Касьмічнага камандаваньня ВПС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG