Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі патанула восем зьнішчальнікаў F-16. Армія прызнала сваю памылку


F-16. Ілюстрацыйнае фота

Пасьля моцных ападкаў у Ізраілі пад вадой апынуліся падземныя ваенныя ангары. Вада затапіла восем зьнішчальнікаў F-16, паведамляе The Jurusalem Post.

ВПС Ізраілю прызналі, што не перавялі ўсіх зьнішчальнікаў, якія знаходзіліся ў ангарах, перад залевай. Пяць зьнішчальнікаў атрымалі лёгкія пашкоджаньні, яшчэ тры — вялікія пашкоджаньні. У выніку некалькі F-16 пашкоджаныя.

За 30 хвілін моцнай залевы на авіябазу Chacor выпалі 50 мільёнаў літраў вады. Узьлётна-пасадачныя палосы і два падземныя ангары затапіла.

Узровень вады ў ангарах дасягаў 150 см. Давялося ратаваць некалькіх мэханікаў, якія знаходзіліся ў той час на пляцоўцы.

Сіла вады была настолькі вялікая, што бэтонныя сьцены будынка пачалі бурыцца.

— Мы памыліліся, не эвакуаваўшы гэтыя ангары. Гэта была памылка. Мы расьсьледуем гэты інцыдэнт і зробім высновы для таго, каб гэтга не паўтарылася, — сказаў адзін з афіцэраў ізраільскай арміі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG