Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абнародавалі відэа, на якім украінскі Boeing зьбіваюць дзьве іранскія ракеты


Кветкі ў кіеўскім аэрапорце ў памяць аб загінулых у катастрофе ўкраінскага авіяляйнера пад Тэгеранам

The New York Times апублікавалі відэа з камэры назіраньня, у якім відаць, як самалёт Міжнародных авіяліній Украіны зьбілі дзьвюма ракетамі, запушчанымі з прамежкам у 30 сэкундаў.

Абедзьве ракеты пацэлілі ў самалёт, але ён не разбурыўся ў паветры, а загарэўся і стаў некіраваным. Самалёт упаў на зямлю празь некалькі хвілін. На борце самалёта загінулі 176 чалавек.

Дзе стаяла камера? Відэа зьняла камэра назіраньня на адным зь вясковых дамоў за некалькі кілямэтраў ад базы Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі. Іранскія ўлады прызналі, што сілы супрацьпаветранай абароны корпусу зьбілі ўкраінскі самалёт.

Крушэньне ўкраінскага самалёту ў Іране. Што трэба ведаць

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6:10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.
  • Паводле першай рэакцыі іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка.
  • 11 студзеня, праз 3 дні пасьля катастрофы, прэзыдэнт Ірана Хасан Роўхані прызнаў, што іранскія вайскоўцы па памылцы зьбілі пасажырскі Boeing 737 «Міжнародных авіяліній Украіны». Ён распарадзіўся знайсьці вінаватых у гэтай трагедыі.
  • Камандуючы ваенна-касьмічнымі сіламі Ірана Амір Алі Хаджызадэ паведаміў, што апэратар супрацьпаветранай абароны Ірану самастойна вырашыў выпусьціць крылатую ракету па самалёце, ня здолеўшы звязацца з камандаваньнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG