Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каталёніі адбыўся выбух на нафтахімічным заводзе, ёсьць пацярпелыя. Відэа


Пажар пасьля выбуху на фабрыцы на нафтахімічным заводзе ў Тарагоне, 14 студзеня 2020 году
Пажар пасьля выбуху на фабрыцы на нафтахімічным заводзе ў Тарагоне, 14 студзеня 2020 году

Увечары 14 студзеня на нафтахімічным заводзе ў правінцыі Тарагона ў Каталёніі адбыўся выбух, пасьля чаго пачаўся пажар, паведамляе El Mundo.

У выніку здарэньня загінуў адзін чалавек, яшчэ 8 пацярпелі, двое зь іх у цяжкім стане, з сур’ёзымі апёкамі. СМІ паведамляюць, што ад выбуху адбылося частковае абвальваньне ў адным з дамоў, разьмешчаных непадалёк ад заводу. Пад абломкамі загінуў мужчына.

Аварыйныя службы ў рэгіёне Каталёнія назвалі выбух «хімічнай аварыяй», паведамляе The Independent. Агенцтва грамадзянскай абароны параіла жыхарам гораду заставацца дома з зачыненымі дзьвярыма і вокнамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG