Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША самалёт падчас аварыйнай пасадкі скінуў паліва на школы. Пацярпелі дзясяткі чалавек


Ілюстрацыйнае фота. Самалёт Boeing 777-200

У ЗША самалёт Boeing 777-200 авіякампаніі «Дэльта» са 149 пасажырамі на борце, які накіроўваўся з Лос-Анджэлеса ў Шанхай, перастаў набіраць вышыню і вярнуўся ў аэрапорт, зрабіўшы вымушаную пасадку. У выніку скідваньня паліва пацярпелі некалькі дзясяткаў чалавек на зямлі.

Згодна з заявай авіякампаніі, падчас узьлёту «ўзьніклі праблемы з рухавіком, якія запатрабавалі неадкладнага вяртаньня ў Лос-Анджэлес». Самалёт зрабіў кола над горадам і пры набліжэньні да аэрапорту пачаў скідаць авіяцыйнае паліва, што зьяўляецца штатнай працэдурай падчас аварыйных пасадак.

Тоны паліва былі скінутыя на жылыя кварталы, у тым ліку на некалькі школаў, дзе ў той момант знаходзіліся школьнікі. Пажарная служба гораду паведамляе пра 31 пацярпелага, зь іх 20 — дзеці, агенцтва CNN піша пра 60 пацярпелых. Шпіталізацыя нікому не спатрэбілася, пацярпелым дапамаглі мэдыкі брыгад хуткай дапамогі на месцы здарэньня.

Пасадка прайшла нармальна, ніхто з пасажыраў самалёта не пацярпеў.

Экспэрты, якіх цытуюць амэрыканскія СМІ, кажуць, што скідваньне паліва на жылыя раёны забаронены. Паблізу кожнага аэрапорта для гэтай мэты існуюць спэцыяльныя зоны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG