Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускага рэжысэра арыштавалі па абвінавачаньні ў сэксуальных дамаганьнях


Паліцыя Францыі. Ілюстрацыйнае фота

Францускага рэжысэра Крыстафа Руджа праваахоўнікі арыштавалі ў сувязі з абвінавачваньнямі ў сэксуальных дамаганьнях з боку акторкі Адэль Энэль, паведамляе BBC.

У аўторак паліцыя заявіла, што Руджа арыштавалі ў рамках расьсьледаваньня «сэксуальнай агрэсіі ў адносінах да непаўналетніх».

Мінулай восеньню 31-гадовая француская акторка Адэль Энэль заявіла, што Руджа дамагаўся яе 12-гадовую падчас здымак фільма Les Diables («Д’яблы») у 2002 годзе.

Раней акторка распавядала, што дамаганьні ўключалі «прымусовыя пацалункі ў шыю» і «паўторны дотык сьцёгнаў і тулава», і што гэта адбылося ў кватэрырэжысэра і падчас некалькіх міжнародных кінафэстаў. Руджа настойвае на тым, што ў яго былі выключна прафэсійныя і цёплыя адносіны з Энэль.

Але акторка перадала сьледчаму сайту Mediapart любоўныя лісты, якія, як яна сказала, Руджа пасылаў ёй у той час.

Француская асацыяцыя кінарэжысэраў (SRF) заявіла, што выключае Руджа са сваіх шэрагаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG