Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Віцебшчыне жанчыну з сужыцелем падазраюць у катаваньні дзяцей


Акцыя супраць хатняга гвалту беларускай ініцыятывы «Маршыруй, дзетка», сьнежань 2019

Маладая жанчына і яе сужыцель летась цягам паўгода сыстэматычна наносілі пабоі двум сынам жанчыны, піша Сьледчы камітэт. Пракуратура Віцебшчыны пачала 4 крымінальныя справы.

Пра здарэньне стала вядома, калі хлопчыкі (3 і 5 гадоў) прыйшлі ў дзіцячы садок зь сінякамі. Яны расказалі, што самі ня біліся, а іх бʼе маці і яе сужыцель.

Жанчыне 24 гады, яе сужыцелю — 25. Паводле ч.2 арт.154 «Катаваньне» ім пагражае:

  • 1–3 гады абмежаваньня волі са штрафам ці без;
  • 1–5 гадоў турмы са штрафам ці без.

Як караюць за хатні гвалт у Беларусі?

У Беларусі няма мэханізму прадухіленьня хатняга гвалту, ёсьць толькі пакараньні за фактычна ўчынены гвалт. Канстытуцыя Беларусі гарантуе права на прыватнае жыцьцё, недатыкальнасьць, абарону гонару і годнасьці.

Паводле МУС, у 2019 годзе ад хатняга гвалту загінулі 55 чалавек і 4,5 тысячы хатніх скандалістаў сёлета прымусова адселеныя ад сям’і.

Пасьля крытыкі Аляксандра Лукашэнкі ў 2018 годзе, які расказаў, што сам біў свайго сына, Міністэрства ўнутраных спраў адмовілася ад падрыхтоўкі закону «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту».

У канцэпцыі таго законапраекту:

  • Даваліся азначэньні хатняга гвалту і крыўдзіцеля;
  • Уводзілася працэдура ацэнкі рызыкі — вызначэньня верагоднасьці паўторнага нанясеньня шкоды жыцьцю ці здароўю пацярпелага;
  • Прадугледжвалася ўжываньне так званага абарончага прадпісаньня, якое абмяжоўвае дзеяньні агрэсара на час ад 3 да 30 сутак.

Для ахвяраў хатняга гвалту дзейнічае «гарачая лінія» па нумары тэлефона 8 801 100-8-801.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG