Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У турме ў Эгіпце пасьля галадоўкі памёр амэрыканец


Падсудны ў судовай залі турмы ў Каіры. Ілюстрацыйнае фота
Падсудны ў судовай залі турмы ў Каіры. Ілюстрацыйнае фота

У эгіпецкай турме пасьля працяглай галадоўкі памёр 54-гадовы Мустафа Касэм зь Нью-Ёрку, арыштаваны ў Каіры ў жніўні 2013 году.

Пра гэта паведамляе The New York Times, спасылаючыся на Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША.

Мустафа Касэм, у якога было двайное, амэрыканска-эгіпецкае грамадзянства, быў арыштаваны ў цэнтры эгіпецкай сталіцы падчас крывавага разгону дэманстрацыі супраць вайсковага перавароту, які прывёў да ўлады Абдэля Фатаха аль-Сісі, тагачаснага генэрала арміі, а цяпер прэзыдэнта Эгіпту.

Мустафа Касэм настойваў на тым, што ён ня мае сувязі з апазыцыйнай палітыкай і быў незаконна затрыманы эгіпецкімі вайскоўцамі, якія вырвалі ў яго амэрыканскі пашпарт і патапталі яго. Пасьля шасьці гадоў у турме, у верасьні 2018 году Касэма асудзілі на 15 гадоў зьняволеньня.

Неўзабаве пасьля прысуду Касэм абвясьціў першую з некалькіх галадовак, адмаўляючыся ад цьвёрдай ежы на працягу некалькіх месяцаў і пратэстуючы супраць таго, што ён называў сваім несправядлівым турэмным зьняволеньнем.

У справу вызваленьня Касэма, дадае The New York Times, быў ангажаваны віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс, але безвынікова.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG