Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя Шушкевіча зьмяніла назву


Ганаровы старшыня Цэнтральнай Рады партыі «Грамада» (былая БСДГ)
Ганаровы старшыня Цэнтральнай Рады партыі «Грамада» (былая БСДГ)

На паседжаньні 11 студзеня чальцы Цэнтральнай рады партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада» ня толькі вызначылі патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, але і вырашылі зьмяніць назву: цяпер проста «Грамада».

Цяпер назву «Грамада» будуць выкарыстоўваць у сацыяльных сетках і на сайце. Гэткая назва ўжо прапісаная ў статуце як «скарочаная», але раней партыйцы часьцей ужывалі абрэвіятуру БСДГ. Рашэньне зьмяніць гэта прынялі адзінагалосна. Адрас сайту Bsdg.by пакуль не мяняюць.

БСДГ была ўтвораная ў 1991 годзе, у 1996-м пад кіраўніцтвам Міколы Статкевіча аб’ядналася з Сацыял-дэмакратычнай партыяй Народнай згоды і атрымала назву БСДП «Народная грамада». БСДГ пазбавілі юрыдычных правоў, але ў 1998-м партыю аднавілі, яе старшынём стаў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

У 2018 годзе лідэрам партыі стаў бізнэсовец і былы камуніст Сяргей Чэ́рачань, цяпер партыя вырашыла выстаўляць яго кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах. Шушкевіч застаўся ганаровым старшынём Цэнтральнай рады партыі.

Пры тым у Беларусі ёсьць яшчэ дзьве «грамады».

  • Афіцыйна зарэгістраваная БСДП (Грамада), заснаваная ў 2005 годзе пасьля таго, як улады пазбавілі рэгістрацыі БСДП (Народная грамада), атрымала афіцыйны статус. Лідэр — Ігар Барысаў.
  • Незарэгістраваная «Народная грамада» — заснаваная ў 1996 годзе пасьля аб’яднаньня БСДГ і партыі Народнай згоды; пасьля пазбаўленьня рэгістрацыі ў 2005-м працягнула дзейнасьць і спрабавала вярнуць афіцыйны статус. Лідэр — Мікола Статкевіч, які таксама зьяўляецца лідэрам «Беларускага нацыянальнага кангрэсу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG