Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саюзьнікі і ворагі Ірану на Блізкім Усходзе. Адной карцінкай


Пасьля забойства амэрыканцамі іранскага генэрала Касэма Сулеймані і іранскай ракетнай атакі на амэрыканскія базы ў Іраку шмат хто загаварыў аб верагоднасьці разьвязаньня буйнога іранска-амэрыканскага ваеннага канфлікту.

Тлумачым, хто на Блзкім Усходзе зьяўляецца саюзьнікам Ірану, а хто ворагам.

Адносіны паміж ЗША і Іранам рэзка абвастрыліся пасьля забойства ў Іраку іранскага генэрала Касэма Сулеймані. Сулеймані,​ які камандаваў спэцназам у складзе Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, быў забіты ўдарам з дрона ў раёне багдадзкага аэрапорту 3 студзеня. Удар быў нанесены па распараджэньні прэзыдэнта ЗША. У Пэнтагоне заявілі, што генэрал распрацоўваў пляны нападу на амэрыканскіх дыпляматаў і вайскоўцаў у Іраку.

Празь некалькі гадзін пасьля пахаваньня іранскага генэрала Касэма Сулеймані, забітага ў выніку авіяўдару ЗША 3 студзеня, Іран зрабіў атаку ў адказ на амэрыканскія вайсковыя аб’екты ў Іраку.

8 студзеня Тэгеран запусьціў больш за дзесяць балістычных ракет з тэрыторыі Ірану ў напрамку як мінімум двух ірацкіх вайсковых базаў, на якіх разьмяшчаюцца войскі ЗША, паведамілі ўвечары ў аўторак у Пэнтагоне. Ад удару ніхто не пацярпеў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG