Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кароль Тайлянда загадаў паліцыі не блякаваць вуліцы для праезду яго сям’і


Мага Ўачыралангкон (справа).

Кароль Тайлянда Мага Ўачыралангкон загадаў паліцыі ўстрымацца ад поўнага закрыцьця вуліц Бангкока, якімі карыстаюцца калёны аўтамабіляў з чальцамі каралеўскай сям’і, паведамляе Reuters.

Каралеўская пастанова на гэты конт была выдадзена пасьля таго, як жыхары Тайлянда ў апошнія месяцы скардзіліся на нязручнасьць перамяшчэньня калён, якія перавозілі ў Бангкоку караля і чальцоў яго сямʼі, паведамляе Reuters.

Цяпер паліцыя толькі часткова блякуе рух на вуліцах, якімі перамяшчаецца калёна, — заявіла прэс-сакратар паліцыі Нарумон Піньёсінват у паведамленьні ў Facebook.

«Яго вялікасьць кароль занепакоены тым, што каралеўскія падарожжы ўплываюць на жыцьцё мясцовых супольнасьцяў», — гаворыцца ў допісе.

Бангкок — адзін з самых загружаных гарадоў сьвету — у рэйтынгу 2017 годзе, падрыхтаваным кампаніяй INRIX, якая займаецца аналізам трафіку, ён быў прызнаны 11-м горадам у гэтым пляне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG