Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цай Інвэнь, якая выступае за незалежнасьць, пераабрана прэзыдэнтам Тайваня


Цай Інвэнь

Прэзыдэнт Тайваня Цай Інвэнь на выбарах у суботу пераабраная на другі тэрмін.

Паводле дадзеных Bloomberg пасьля апрацоўкі 99,8% бюлетэняў яна набрала 57,1% галасоў. Інвэнь выступае за канчатковае разьмежаваньне вострава з Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Кітай лічыць Тайвань часткай сваёй тэрыторыі і прапануе існаваць па прынцыпе «адна краіна — дзьве сыстэмы».

Папулярнасьць Інвэнь зьнізілася да сканчэньня першага тэрміну, але вярнулася на былы ўзровень на фоне пратэстаў у Ганконгу, жыхары якога з вясны пратэстуюць супраць мэтадаў кіраваньня гораду Пэкінам.

Асноўны супэрнік Інвэнь — 62-гадовы мэр горада Гаасюн Хань Гаюй — прадстаўляў на выбарах партыю Гаміньдан, якая выступае за збліжэньне з Пэкінам. Ён, паводле папярэдніх зьвестак, набраў 38,6% галасоў.

У суботу на востраве прайшлі таксама выбары ў мясцовы парлямэнт.

ЗША павіншавалі Цай Інвэнь з перавыбраньнем прэзыдэнтам Тайваня

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо павіншаваў Цай Інвэнь з перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах у Тайвані. Віншаваньне апублікавана на сайце Дзярждэпартамэнта.

Тайвань «зноў дэманструе сілу трывалай дэмакратычнай сыстэмы», што, разам з эканамічнымі дасягненьнямі, робіць яго прыкладам для перайманьня ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Пампэо назваў амэрыканцаў і тайванцаў «удзельнікамі адной і той жа супольнасьці дэмакратый». Паводле яго слоў, абедзьве дзяржавы падзяляюць адзіныя каштоўнасьці ў палітыцы, эканоміцы і міжнародных адносінах.

ЗША выказалі падзяку прэзыдэнту Цай за яе лідэрства ў разьвіцьці трывалага партнэрства са Злучанымі Штатамі. У Вашынгтоне вітаюць прыхільнасьць Цай Інвэнь падтрыманьню стабільнасьці ў рэгіёне «нягледзячы на зьнешні ціск, які ўзмацняецца», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG