Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Ды Капрыё выратаваў чалавека, які тануў у Карыбскім моры


Леанарда Ды Капрыа

Амэрыканскі актор Леанарда Ды Капрыё выратаваў жыцьцё чалавеку, які тануў у Карыбскім моры. Пра гэта паведамляюць брытанскія Daily Mail і The Sun.

Па дадзеных СМІ, інцыдэнт адбыўся 30 сьнежня. Галівудзкі актор адпачываў на асабістай яхце на Карыбах. Каманда пачула па рацыі сыгнал бедзтва. Капітан круізнага лайнэра паведаміў, што адзін з яго пасажыраў у нецьвярозым стане ўпаў за борт. Аднак месцазнаходжаньне пацярпелага было невядома.

Суразмоўцы The Sun сьцьвярджаюць, што Ды Капрыё быў адзіным, хто пагадзіўся дапамагчы. Яго яхта адхілілася ад вызначанага маршруту і накіравалася на пошукі. 24-гадовага француза знайшлі празь некалькі гадзін ля востраву Саба. Яму аказалі першую дапамогу і перадалі берагавой ахове. Па словах выратаванага, ён правёў у вадзе 11 гадзінаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG