Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібан забараніў выезд з краіны былому кіраўніку Nissan


Карлас Гон на прэс-канфэрэнцыі ў Бэйруце, Лібан, 8 студзеня 2020 году.

Пракуратура Лібану забараніла былому кіраўніку аўтамабільнага канцэрну Renault-Nissan-Mitsubishi Карласу Гону пакідаць краіну. Рашэньне прынятае ў сувязі з запытам Японіі аб яго затрыманьні. Дамовы аб экстрадыцыі паміж краінамі няма.

Як паведамляе Reuters, сьледчыя дапытвалі бізнэсмэна на працягу дзьвюх гадзінаў і папрасілі здаць францускі пашпарт. Гону таксама задавалі пытаньні пра паездку ў Ізраіль.

У размове з прэсай бізнэсовец заявіў пра гатоўнасьць супрацоўнічаць з лібанскім сьледзтвам.

Гон знаходзіўся пад сьледзтвам у Японіі больш за год. Напярэдадні новага году Гон уцёк у Лібан. Токіо абвінавачвае бізнэсоўца ў фінансавых махінацыях і махлярстве на дзясяткі мільёнаў даляраў. Гон назваў прэтэнзіі беспадстаўнымі, а свае ўцёкі — вымушанымі.

Карлас Гон знаходзіўся на кіруючых пасадах у францускім Renault з 1996 году. У пачатку 2000-х, пасьля набыцьця кампаніяй японскага вытворцы Nissan Гон стаў кіраўніком міжнароднага канцэрна Renault -Nissan-Mitsubishi. З 2013 па 2016 год ён таксама кіраваў расейскім канцэрнам «АВТОВАЗ»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG