Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура выявіла 73 выпадкі хабару за тэхагляд


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура праверыла дзейнасьць рэспубліканскага ўнітарнага сэрвіснага прадпрыемства «Белтэхагляд», дзе выявіла парушэньні заканадаўства.

Паводле Генпракуратуры, у 2018-2019 гадах да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 4 службовыя асобы прадпрыемства за 73 факты атрыманьня хабару за незаконнае праходжаньне тэхагляду без аплаты плацяжоў за допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

Іншых службовых асобаў «Белтэхагляду», датычных да парушэньняў, прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасьці.

Якія яшчэ парушэньні выявілі?

  • У асобных аўтаўласьнікаў не правяралі маркіроўкі кузава, шасі, рамы.
  • Няякаснае правядзеньне тэхагляду і выкананьне кантрольна-дыягнастычных прац.
  • Парушэньне заканадаўства аб ахове працы і пажарнай бясьпекі.
  • Неабгрунтаванае спыненьне разглядаў скаргаў і зваротаў ад грамадзян; непрыцягненьне да адказнасьці тых, хто парушаў правы і інтарэсы заяўнікаў; разгляд зваротаў, якія не адносіліся да кампэтэнцый прадпрыемства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG