Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран: землятрус каля атамнай электрастанцыі


Бушэр

Землятрус магнітудай 4,7 адчуваўся ў двух гарадах на поўдні Ірану каля Бушэрскай АЭС . Іранскае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што ахвяраў няма.

На месца былі накіраваны брыгады ў надзвычайных сытуацыях, паведаміў Джахангір Дэкані, кіраўнік рэгіянальнага крызіснага аддзелу.

Першая іранская АЭС, пабудаваная Расеяй, можа перажыць землятрус, які дасягае 9 балаў паводле шкалы Рыхтэра.

Будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Бушэры пачалося ў 1975 годзе і працягвалася зь перапынкамі да 2011-га, калі электрастанцыя пачала пастаўляць электраэнергію. Сёньня на электрастанцыі працуе адзін рэактар магутнасьцю 1000 МВт. Яшчэ два рэактары агульнай магутнасьцю 2100 МВт плянуецца запусьціць праз 15 гадоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG