Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Майк Пампэо: «Мы будзем выконваць правілы вядзеньня вайны»


Кіраўнік Дзяржаўнага дэпартамэнта, адказваючы на пытаньні журналістаў у Вашынгтоне ў аўторак, пацьвердзіў, што ЗША не стануць парушаць правілы вядзеньня вайны і наносіць удары па культурных аб’ектах. Ён падкрэсьліў, што галоўная пагроза культуры Ірана зыходзіць ад аяталы.

Раней міністар абароны ЗША Марк Эсьпер, адказваючы на пытаньне журналіста, ці будуць войскі наносіць удары па культурных абʼектах, адказаў: «Мы будзем прытрымлівацца правілаў вядзеньня вайны».

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у апошнія дні прыгразіў Ірану, што калі ў Тэгеране вырашаць адпомсьціць Вашынгтону за забойства генэрала Касэма Сулеймані, то ўдары будуць нанесеныя ня толькі па ваенных, але і па культурных абʼектах Ірана. Гэта выклікала абураную рэакцыю сярод іранцаў.

Наўмыснае разбурэньне помнікаў культурнай спадчыны ў ходзе баявых дзеяньняў прызнаецца міжнароднымі законамі «ваенным злачынствам». Адным з такіх прававых актаў стала рэзалюцыя Рады Бясьпекі ААН, падтрыманая адміністрацыяй Трампа ў 2017 годзе. Гаагская канвэнцыя 1954 года таксама адносіць да ваенных злачынстваў зьнішчэньне культурнага здабытку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG