Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У дзясятцы самых бясьпечных авіялініяў сьвету няма ані амэрыканскіх, ані эўрапейскіх


Паводле найноўшага рэйтынгу, самыя бясьпечныя авіялініі сьвету паходзяць з Азіі. Пе першым месцы — нацыянальны перавозчык Аўстраліі — Qantas Airways.

Партал AirlineRatings.com апублікаваў рэйтынг самых бясьпечных авіялініяй сьвету ў 2019 годзе. У рэйтынгу пераважаюць азіяцкія перавозчыкі, а ў першай дзясятцы ўвогуле няма ані амэрыканскіх, ані эўрапейскіх лініяй.

Лідэрам рэйтынгу сталі аўстралійскія авіялініі — Qantas Airways, якія сёлета сьвяткуюць стагодзьдзе дзейнасьці. У іх было найменш надзвычайных здарэньняў, а пасажыраў абслугоўваюць сучасныя машыны, у якіх крайне рэдка здараюцца непаладкі.

На другім месцы — Air New Zealand, якія абагналі тайваньскі перавозчык — EVA Air. Калі звузіць сьпіс да танных перавозчыкаў, то выйграе эмірацкі Air Arabia.

У рэйтынгу браліся пад увану вынікі ўрадавых праверак і рэгулятараў, колькасьць катастрофаў і іншых сур’ёзных здарэньняў, крокі на карысьць павышэньня бясьпекі, рэнтабэльнасьць, а таксама ўзрост і стан авіяпарку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG