Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску асудзілі рабочага, які зьбіў свайго прараба за малы заробак


Віцебск, ілюстрацыйнае фота

Рабочы, абураны маленькім заробкам, правядзе пяць гадоў у калёніі ўзмоцненага рэжыму — ён моцна зьбіў прараба, патрабуючы заплаціць больш за адпрацаваны час.

Пра гэта са спасылкай на намесьніка пракурора Віцебска Антона Зыкава пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Гісторыя адбылася ў красавіку 2019 года ў бытоўцы на вуліцы Леніна ў Віцебску. 33-гадовы віцяблянін працаваў у адной з будаўнічых арганізацый. Аднак, па зьвестках пракуратуры, зарэкамэндаваў сябе як вельмі безадказнага працаўніка: дрэнна выконваў свае абавязкі, адсутнічаў на працы ў працоўны час, канфліктаваў з кіраўніцтвам.

У выніку рабочага звольнілі, а бліжэй да канца месяца ён атрымаў разьлік за адпрацаваны час. Разгневаны маленькай сумай, якую яму налічылі, 26 красавіка рабочы пайшоў разьбірацца да прараба. Перад гэтым ён выпіў. Ён моцна зьбіў прараба, пры гэтым патрабаваў выплаціць яму большы заробак, прадаставіць дакумэнтаў, на падставе якіх яму выплацілі першапачатковае ўзнагароджаньне.

Пазьней экспэрты ўсталявалі, што начальнік атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджаньні.

У дачыненьні да рабочага распачалі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 147 КК (наўмыснае прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў) і часткі 3 артыкула 384 КК (прымус да выкананьня абавязацельстваў).

Суд прызнаў рабочага вінаватым, ён ужо адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Яго асудзілі на 5 гадоў пазбаўленьня волі. Гэта самае мяккае пакараньне, прадугледжанае па Крымінальным кодэксе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG