Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіроўца легкавіка справакаваў аварыю зь мікрааўтобусам пад Гомлем. Адзін пасажыр шпіталізаваны


На месцы аварыі 6 студзеня

6 студзеня ў Рэчыцкім раёне перакуліўся мікрааўтобус, у якім ехалі трое пасажыраў. Аварыю справакаваў кіроўца легкавіка, які моцна затармазіў перад мікрааўтобусам, бо той не саступіў дарогу.

Як паведамляе Упраўленьне ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкаму, Mercedes Sprinter з прычэпам ехаў з Хойнікаў у Гомель. У машыне былі кіроўца і 3 пасажыры. На 87-м кілямэтры трасы М-10 мікрааўтобус пераехаў у левую паласу. Неўзабаве ззаду зьявіўся невядомы аўтамабіль цёмнага колеру, кіроўца якога з дапамогай фараў загадаў Mercedes пераехаць у крайнюю правую паласу і саступіць дарогу.

Калі гэтага не адбылося, аўтамабіль апярэдзіў мікрааўтобус па суседняй паласе, выехаў на крайнюю левую і рэзка затармазіў. Mercedes быў вымушаны таксама затармазіць. Аўтамабіль занесла, а ягоны прычэп адарваўся і вылецеў у кювэт. Сам мікрааўтобус перавярнуўся на бок.

Адзін з пасажыраў шпіталізаваны з пераломам трох рэбраў. Астатнія ўдзельнікі аварыі не пацярпелі. Праваахоўныя органы праводзяць праверку па гэтым ДТЗ.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG