Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь імпартуе прадукцыю з анэксаванага Крыму  


Наглядная агітацыя ў Севастопалі

У магілёўскіх крамах адкрыта прадаецца віно, вырабленае ў «расейскім Крыме», паведамляе рэгіянальная філія «Вясны»​.

Раней дыскаўнтэр «Востраў чысьціні» гандляваў бытавой хіміяй, касмэтыкай і гаспадарчымі таварамі. Але цяпер нароўні са сродкамі гігіены там прадаюць прадукты, а таксама алькаголь.

Віно з "расейскага Крыму"
Віно з "расейскага Крыму"

Сярод іншага ў асартымэнце чырвоны партвэйн «Алушта». Выраблена віно, як вынікае з этыкеткі, на паўвостраве Крым Расейскай Фэдэрацыі. На бутэльцы напісана, што завозіць тавар у Беларусь Берасьцейская абласная база «Бакалея».

Яшчэ 27 сакавіка 2014 году Генэральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю A/RES/68/262 аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. Дакумэнтам пацьвярджаецца сувэрэнітэт дзяржавы ў яе міжнародна-прызнаных межах і ня прызнаюцца аніякія зьмены статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым у складзе Ўкраіны.

Напрыклад, заезд на паўвостраў праз расейскую тэрыторыю украінскім заканадаўствам прызнаецца парушэньнем, праз што могуць узьнікнуць сур'ёзныя праблемы.

У зьвязку з гэтым у краінах Эўразьвязе катэгарычна забаронена прадаваць тавары з Крыму без ўкраінскіх сэртыфікатаў. Аднак выглядае, што беларускіх імпартэраў падобныя абмежаваньні не палохаюць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG