Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тысячы іракцаў выйшлі разьвітацца з забітым ЗША іранскім генэралам. Відэа


Цырымонія разьвітаньня

У Багдадзе прайшла цырымонія разьвітаньня з загінулым іранскім генэрала Касэмам Сулеймані. На вуліцы выйшлі тысячы чалавек. Людзі несьлі партрэты Сулеймані, сьцягі Іраку і іракскіх апалчэнцаў, ляяльных генэралу. Падчас шэсьця яны выкрыквалі лёзунг «Сьмерць Амэрыцы».

Сулеймані, забіты напярэдадні ў выніку спэцапэрацыі ЗША, лічыўся другой па ўплывовасьці фігурай у Тэгеране. Разам зь ім загінулі некалькі лідэраў шыіцкага апалчэньня Іраку. У той жа час у горадзе прайшлі акцыі праціўнікаў іранскага генэрала, якія падтрымліваюць дзеяньні ЗША. Яны абвінавачваюць Сулеймані ў арганізацыі жорсткіх рэпрэсіяў супраць апазыцыі, падаўленьні мірных пратэстаў і парушэньні правоў чалавека.

Пазьней цела Сулеймані будзе дастаўлена на радзіму — у Іран, дзе абвешчаная трохдзённая жалоба. У суботу ў краіне таксама прайшлі масавыя акцыі з асуджэньнем дзеяньняў ЗША. Мітынгоўцы асьцерагаюцца, што спэцапэрацыя Вашынгтону прывядзе да ўзмацненьня напружанасьці ў рэгіёне і можа справакаваць новыя канфлікты на Блізкім Усходзе. Яны запатрабавалі ад іранскіх уладаў адпомсьціць за сьмерць генэрала і дамагчыся вываду амэрыканскіх войскаў з рэгіёну.

  • Іранскі генэрал Касэм Сулеймані, які камандаваў элітнымі войскамі са складу Рэвалюцыйнай гвардыі, быў забіты ўдарам з дрону ў раёне багдадзкага аэрапорту. Гэта адбылося рана раніцай у пятніцу, неўзабаве пасьля прыбыцьця самалёту з Сулеймані ў Багдад. Ўдар наносіўся па распараджэньні прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Пасьля гэтага, як адзначае Reuters, пачалося хуткае абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе. Напярэдадні Злучаныя Штаты прынялі рашэньне дадаткова накіраваць у рэгіён каля трох тысяч вайскоўцаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG