Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нападнік на мінакоў у прадмесьці Парыжу быў псыхічна хворым


Пасьля нападу.ю

Нападнік, які напярэдадні параніў нажом некалькі чалавек у прадмесьці Парыжу, хварэў на псыхічнае расстройства. Пра гэта заявіў прадстаўнік францускай пракуратуры.

Таксама вядома, што паліцыя знайшла ў торбе ў зламысьніка Каран. Аднак пакуль сьледзтва ня лічыць напад тэрактам.

У пятніцу ў паўднёвым прадмесьці Парыжу невядомы напаў з нажом на мінакоў у парку. Былі параненыя тры чалавекі, адзін зь іх загінуў. Нападніка застрэлілі паліцыянты. Пра матывы нападу пакуль ня кажуць. Таксама дакладна невядома, ці зьвязаны ён з радыкальнымі ісламістамі.

У Францыі дзейнічаюць узмоцненыя захады бясьпекі пасьля сэрыі тэрактаў, пачынаючы з 2015 году. Іх ахвярамі сталі больш за 250 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG