Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Гішпаніі звольнілі кіраўніка Каталёніі за сэпаратызм


Каталёнскі палітык Кім Тора

Выбарчая камісія Гішпаніі вырашыла 3 студзеня выключыць кіраўніка Каталёніі Кіма Тору з рэгіянальнага парлямэнту, што цягне за сабой страту пасады прэзыдэнта жэнэралітэту Каталёніі, паведамляе агенцтва AFP.

Рашэньне выбарчай камісіі было прынятае пасьля таго, як у сьнежні Вярхоўны суд Каталёніі асудзіў Кіма Тору за адмову зьняць сэпаратысцкую сымболіку з грамадзкіх будынкаў падчас выбарчай кампаніі і забараніў яму займаць дзяржаўныя пасады на працягу 18 месяцаў.

Статут Аўтаноміі Каталёніі вызначае, што кіраўнік ураду рэгіёну павінен адначасова быць заканадаўцам у рэгіянальным сходзе.

Раней на гэтым тыдні суд у Бэльгіі прыпыніў экстрадыцыю былога кіраўніка Каталёніі Карлэса Пудждэмона ў Гішпанію з прычыны імунітэту палітыка як эўрапейскага заканадаўца. На радзіме Пудждэмона абвінавачваюць у мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў пасьля арганізацыі рэфэрэндуму аб незалежнасьці Каталёніі. Пры гэтым ён быў абраны дэпутатам Эўрапарлямэнту.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG