Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У прадмесьці Парыжу невядомы напаў з нажом на мінакоў

абноўлена

У прадмесьці Парыжу паліцыя застрэліла невядомага, які параніў нажом некалькіх мінакоў у мясцовым парку. Паведамляюць, што нападнік мог быць у камізэльцы з выбуховым рэчывам.

У выніку нападу чатыры чалавекі атрымалі нажавыя раненьні, у тым ліку два сур’ёзныя. Пазьней адзін з параненых памёр

Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Вільжуіф за сем кілямэтраў ад Парыжу. На месцы здарэньня працягваецца апэрацыя паліцыі.

  • У лістападзе летась у цэнтры Лёндану адбыўся «тэрарыстычны інцыдэнт». 28-гадовы Ўсман Хан, раней суджаны за тэрарызм, напаў на людзей у будынку Гільдыі гандляроў рыбай на Лёнданскім мосьце. Ён параніў некалькіх чалавек і выбег з будынку на мост. Двое пацярпелых пазьней памерлі ў бальніцы.
  • Яшчэ да прыезду паліцыі некалькі звычайных гараджан вырвалі ў Хана нож і павалілі яго на зямлю. Паліцыянты, якія прыбылі на месца здарэньня, застрэлілі злачынца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG