Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вырасьце «камуналка». Апублікавалі новыя тарыфы на гарачую ваду і ацяпленьне


©Shutterstock

Савет міністраў Беларусі прыняў пастанову аб зьмене тарыфаў для насельніцтва на жыльлёва-камунальныя паслугі. Павышэньне, як і плянавалася, пройдзе ў два этапы.

  • Ужо ад 1 студзеня «эканамічна абгрунтаваны» тарыф на ацяпленьне і нагрэў вады вырас ад 88,99 да 92,25 рубля (3,66%) за 1 Гкал.
  • Ад 1 чэрвеня адпаведны «субсыдыяваны» тарыф вырасьце ад 18,4831 да 20,6216 рубля (11,57%) за 1 Гкал.
  • Раней ужо прынялі пастанову аб павышэньні тарыфаў на прыродны і звадкаваны газ: яны складуць з 1 студзеня да 31 траўня ўключна 0,1205 рубля за м³, з 1 чэрвеня да 31 сьнежня ўключна 0,1271 рубля.
  • Мяркуецца, што для насельніцтва «камуналка» падаражае на суму, ня большую за 5 даляраў, для тыпавой двухпакаёвай кватэры з траімі жыхарамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG