Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьбіваюць зьняволеных у расейскай турме. Відэа


Ілюстрацыйнае фота

Расейская праваабарончая супольнасьць Gulagu.net апублікавала відэа зьбіцьця зьняволеных супрацоўнікамі сьледчага ізалятару № 4 гораду Анжэра-Суджанск Кемераўскай вобласьці. Заснавальнік Gulagu.net Уладзімір Асечкін паведаміў, што відэа даслалі на «гарачую лінію» яго праекту.

На кадрах бачна, як дзевяць супрацоўнікаў СІЗА выводзяць з камэры № 17 шасьцярых зьняволеных, ставяць іх да сьцяны і б’юць. Затым у камэры праводзяць ператрус.

На відэа таксама бачна, што камэра знаходзіцца ў жудасным стане: у падлозе не хапае дошак, а мэтраж памяшканьня відавочна не адпавядае нормам утрыманьня шасьцярых зьняволеных. Уладзімір Асечкін адзначае, што на аднаго чалавека прыпадае меней чатырох квадратных мэтраў, хоць на афіцыйным сайце СІЗА № 4 гаворыцца, што ізалятар «цалкам адпавядае неабходным сучасным эўрапейскім патрабаваньням».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG