Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO будзе грунтаваць дачыненьні зь Беларусьсю на падставе агульных інтарэсаў


Так у прэс-службе Паўночнаатлянтычнага альянсу пракамэнтавалі агенцтву ТАСС у аўторак паведамленьне аб падрыхтоўцы Менску да правядзеньня супольных з NATO міратворчых вучэньняў.

«Беларусь — партнэр NATO з 1995 году. Альянс мае намер разьвіваць нашы дачыненьні на базе агульных інтарэсаў і адкрытых каналаў для дыялогу», — паведамілі ў прэс-службе.

Раней у аўторак у Міністэрстве абароны Беларусі агенцтву ТАСС паведамілі, што Менск праводзіць перамовы з NATO наконт правядзеньня супольных вучэньняў міратворчай накіраванасьці.

У Міністэрстве абароны ўдакладнілі, што ў рамках падрыхтоўкі да накіраваньня міратворчага падразьдзяленьня ў склад італьянскага кантынгенту ў місію Часовых сіл ААН у Лібане сапраўды прапрацоўваецца магчымасьць правядзеньня супольных трэніровак з прадстаўнікамі Узброеных сіл Італьянскай Рэспублікі.

Гаворка ідзе аб павышэньні ўзроўню зладжанасьці дзеяньняў падраздзяленьняў у апэрацыі па падтрыманьні міжнароднага міру і бясьпекі, растлумачылі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Беларусь далучылася да праграмы NATO «Партнэрства дзеля міру» ў студзені 1995 году. У Брусэлі з 1998 году дзейнічае пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры NATO, у склад якога ўваходзяць два прадстаўнікі Міністэрства абароны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG