Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь 1 студзеня падаражэе газ


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі зь 1 студзеня вырастуць тарыфы на прыродны і звадкаваны газ. Падаражаньне прадугледжана пастановай Саўміна № 933 ад 28 сьнежня.

Зь 1 студзеня зацьверджаныя новыя тарыфы на газ, які выкарыстоўваецца зь лічыльнікамі спажываньня газу. Пры наяўнасьці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў цана складзе ў ацяпляльны пэрыяд зь 1 студзеня да 31 траўня ўключна – 0,1205 рублі за кубамэтар (цяпер – 0,1143 рублі), зь 1 чэрвеня да 31 сьнежня ўключна – 0,1271 рублі (0,119 рублі).

Пры адсутнасьці індывідуальных газавых прыбораў тарыф складзе 0,4213 рублі за кубамэтар газу незалежна ад сэзону (цяпер – 0,4114 рублі).

У жыльлі, дзе ёсьць індывідуальныя газавыя ацяпляльныя прыборы (і няма прыбораў індывідуальнага ўліку спажываньня газу), у ацяпляльны пэрыяд зь 1 студзеня да 31 траўня давядзецца плаціць 0,5320 рублі за 1 кв. м агульнай плошчы жылога памяшканьня ў месяц (цяпер – 0,4874 рублі), зь 1 чэрвеня да 31 сьнежня – 0,5936 рублі (цяпер – 0,5320 рублі).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG