Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэран Стоўн заблякавалі за выкарыстаньне ўласных фатаграфій


Шэран Стоўн, ліпень 2018

Аплікацыя для знаёмстваў Bumble заблякавала галівудзкую актрысу Шэран Стоўн за выкарыстаньне фатаграфій знакамітасьці. «Нейкія карыстальнікі паведамілі, што гэта відавочна не магу быць я, — напісала Стоўн у сваім твітэры. — Гэй, Бамбл, хіба быць сабой забаронена? Не зачыняйце мне доступ у вулей»

Празь некалькі гадзін пасьля гэтага яна была адблякаваная. «Паверце, мы безумоўна хочам вас», — напісала ёй перад гэтым рэдакцыйная дырэктарка аплікацыі Клэр О’Конар.

61-гадовая Стоўн стала знакамітай у 1980-е і 90-я гады пасьля роляў у фільмах «Успомніць усё» і «Асноўны інстынкт» Паўла Вэргувэна, і «Казіно» Марціна Скарсэзэ. Сцэна, у якой яна сядзіць на крэсьле бяз сподняга на допыце ў паліцыі ў «Асноўным інстынкце», стала адной з самых вядомых у кінэматографе і зрабіла акторку адным з сэкс-сымбалаў Галівуду.

Аплікацыя Bumble адрозьніваецца ад большасьці іншых сэрвісаў для знаёмстваў тым, што толькі жанчыны могуць першымі пачаць у ёй размову. Заснавальніца сэрвісу Ўітні Вулф Гэрд заяўляла, што хацела стварыць месца для знаёмстваў, адпаведнае духу рухаў #MeToo і #TimesUp, якія абараняюць жанчын ад сэксуальных дамаганьняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG