Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год у Беларусі стала на 6% больш прадпрымальнікаў

абноўлена

Рынак у Горадні, ілюстрацыйнае фота

Паводле Белстату, на 1 сьнежня 2019 году ў Беларусі дзейнічалі 143 тысячы юрыдычных асобаў і 258,5 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў. У параўнаньні з такой жа датай летась колькасьць юрыдычных асобаў павялічылася на 0,3%, індывідуальных прадпрымальнікаў — на 6%.

Найбольшая колькасьць юрыдычных асобаў і ІП знаходзіліся ў Менску — звыш 51 і 79 тысяч адпаведна. Найменш іх у Горадзенскай вобласьці. Там колькасьць юрыдычных асобаў за год зьменшылася на 0,2% і склала амаль 11,5 тысячы. Індывідуальных прадпрымальнікаў менш за ўсё ў Віцебскай вобласьці — 22,7 тысячы. За год іх колькасьць павялічылася на 4,8%.

Найбольш арганізацый працуюць у сфэры паслуг — 77,8% ад усіх арганізацый ці 111,2 тысячы. З 143 тысяч арганізацый у сфэры вытворчасьці працавалі 31,8 тысячы (22% ад адгульнай колькасьці).

Удзельная вага дзяржаўных арганізацый і з доляй дзяржавы склала 12,2% ад агульнай колькасьці арганізацый.

У 2018 годзе зарэгістравалі 35 153 індывідуальных прадпрымальнікаў і 11 214 юрыдычных асоб. 32 091 прадпрымальнік спыніў дзейнасьць, ліквідавалі 11 239 юрыдычных асоб.

Абнаўляецца

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG