Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Колькасьць масавых забойстваў дасягнула рэкордна высокага ўзроўню ў 2019 годзе


Масавыы расстрэл у Нью-Джэрсі 10 сьнежня 20189 году.

У 2019 годзе ў ЗША зафіксавана рэкордна вялікая колькасьць масавых забойстваў з 1970-х гадоў, калі ў краіне пачала весьціся статыстыка. Пра гэта паведамляе Голас Амэрыкі.

Да такіх высноў прыйшлі ўкладальнікі базы масавых забойстваў, якую вядуць сумесна агенцтва Associated Press, газэта USA Today і навукоўцы з Паўночна-Усходняга ўнівэрсытэту.

Усяго ў ЗША летась адбылася 41 масавае забойства — такім лічыцца любое забойства, якое прывяло да гібелі як мінімум чатырох чалавек, без уліку забойцы. Аднак у 33 выпадках гэта былі масавыя расстрэлы. У выніку ўсіх гэтых злачынстваў загінула 211 чалавек.

Большая частка масавых забойстваў ня трапіла ў загалоўкі нацыянальных навін, бо гэты былі пераважна забойствы з невялікай колькасьцю ахвяр. Увага грамадзкасьці была прыцягнутая да масавых расстрэлаў у Эль-Паса і Адэсе (Тэхас), Дэйтане (Агаё), Вірджынія-Біч (Вірджынія) і Джэрсі-Сіці (Нью-Джэрсі).

У большасьці выпадкаў нападнікі асабіста ведалі пра сваіх ахвяраў — гэта адбывалася падчас сямейных сварак, «разборак» паміж злачыннымі групоўкамі альбо расстрэлаў, выкліканых гневам і раздражненьнем адносна калег ці сваякоў.

У многіх выпадках матывы крымінальнікаў не раскрываліся.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG