Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Каляды — час дабра». Беларусы з Таронта запісалі сьвяточны кліп. ВІДЭА


Сьпеўныя гурты «Яваровы людзі» і «Яваровы дзеці» з гораду Таронта і Згуртаваньне беларусаў Канады павіншавалі з Калядамі і Новым годам відэапаштоўкай на песьню «Каляды — час дабра».

Сьпеў пакладзены на мэлёдыю «Petit Papa Noël​» — францускай каляднай песьні 1940-х гадоў, музыку якой напісаў Рэймон Вэнс​і. Беларускі тэкст напісалі Міхась Кенька і Віялета Кавалёва​.

Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» дзейнічае ў Таронта амаль 19 гадоў. Яго арганізавалі сябры Згуртаваньня Беларусаў Канады пад кіраўніцтвам Віялеты Кавалёвай, якая з пачатку 80-х у Беларусі была адной з актывістак беларускай «Майстроўні». За гады існаваньня склад гурту ўвесь час зьмяняўся: усяго ў ім бралі ўдзел больш як 100 чалавек. У рэпэртуары «Яваровых людзей» каля 200 беларускіх народных песень.

Гэта не адзінае віншаваньне з Калядамі ад беларусаў Канады. Раней беларусы з Атавы і Беларускі інстытут навукі й мастацтва ў Канадзе выдалі да Калядаў віншавальную песьню на музыку Зьмітра Вайцюшкевіча і словы Ўладзімера Някляева.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG