Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская авіяцыя нанесла ўдары па паўночным захадзе Сырыі. Ёсьць загінулыя


Паветраныя ўдары ў Маарэт-аль-Нуман у правінцыі Ідліб, Сірыя, 18 сьнежня 2019 году
Паветраныя ўдары ў Маарэт-аль-Нуман у правінцыі Ідліб, Сірыя, 18 сьнежня 2019 году

Расейская авіяцыя 24 сьнежня нанесла ўдары па мэтах у правінцыі Ідліб, на паўночным захадзе Сырыі.

У выніку авіяўдараў загінулі сама меней 10 чалавек, у іх ліку шасьцёра дзяцей, паведамляе «Сырыйская абсэрваторыя па правах чалавека». Па дадзеных маніторынгавай групы, авіяўдары нанесьлі па школе ў вёсцы Джубас у правінцыі Ідліб.

Паводле дадзеных ААН, рост ваеннай актыўнасьці з боку сырыйскага ўраду і Расеі ў правінцыі Ідліб з 16 сьнежня вымусіў дзясяткі тысяч чалавек пакінуць свае дамы. Сырыйскі цэнтар маніторынгу правоў чалавека паведаміў, што гэты пэрыяд каля 80 мірных жыхароў загінулі ў выніку авіяўдараў і артылерыйскіх абстрэлаў.

З другой паловы мінулага тыдня войскі Башара Асада, у выніку баёў з джыхадыстамі, узялі пад кантроль дзясяткі гарадоў і вёсак на поўдні правінцыі Ідліб. Паводле наяўнай інфармацыі, колькасьць загінулых вымяраецца шматлікімі дзясяткамі.

Як заявіў кіраўнік Сырыйскага цэнтру маніторынгу парушэньняў правоў чалавека Рамі Абдэль Рахман, цяпер войскі Асада знаходзяцца менш як у чатырох кілямэтрах ад стратэгічнага горада Маарэт аль-Нуман.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG