Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску канфіскавалі найбуйнейшую партыю гераіну за ўсю гісторыю Беларусі. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота

Амаль 550 кг гераіну канфіскавалі ў чатырох наркагандляроў у Менску, паведаміла 23 сьнежня прэс-сакратарка МУС Беларусь Вольга Чамаданава ў Тэлеграме.

Траіх мужчын і адну жанчыну — грамадзян адной зь Міжземнаморскіх краінаў — затрымалі ў канцы лістапада.

Наркотыкі яны хавалі ў сьцяне склада ў Заводзкім раёне Менску. Апэратыўнікі выявілі і канфіскавалі з тайніку ў сьцяне наркотыкі вагой амаль 550 кг — гэта самая буйная партыя гераіну, канфіскаваная за ўсю гісторыю Беларусі.

Перавозіць наркотыкі ў Эўропу з Аўганістану плянавалі пад выглядам мэблі. Беларусь выкарыстоўвалі як перавалачны пункт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG