Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цягнік сутыкнуўся з фурай


Грузавы цягнік сутыкнуўся з фурай на чыгуначным пераезьдзе ля Маладэчна.

Пацярпелых няма, аўтамабіль перавозіў вадкі паліурэтан для мэблевай вытворчасьці — і рэчыва разьлілося на плошчы каля 300 кв. мэтраў, паведамляе МНС.

Інцыдэнт здарыўся ля вёскі Пруды Маладэчанскага раёна на чыгуначным перагоне «Турэц-Баяры». MAN рухаўся зь Літвы ва Узбэкістан.

На чыгуначным пераезьдзе, які не ахоўваецца, у яго ўехаў грузавы цягнік.

У выніку ДТЗ, прычыны якога высьвятляюцца, адбылася кароткачасовая затрымка цягнікоў «Гудагай — Менск» і «Санкт-Пецярбург — Калінінград».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG