Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Кубе прызначаны прэм’ер-міністар. Упершыню за 43 гады


Мануэль Марэра Крус

Парлямэнт Кубы прызначыў Мануэля Марэра Круса прэмʼер-міністрам краіны, паведамляецца ў твітэры Нацыянальнай асамблеі народнай улады.

Кандыдатуру Круса падтрымалі ўсе 605 дэпутатаў аднагалосна.

Мануэль Марэра Крус стаў першым прэмʼер-міністрам Кубы за 43 гады пасьля яго папярэдніка Фідэля Кастра.

Раней 56-гадовы Крус цягам 16-ці гадоў быў міністрам турызму Кубы. Яго кандыдатуру на пасаду прэмʼера вылучыў прэзыдэнт Мігель Дыяс-Канэль.

У 1976 годзе Кастра зьмяніў канстытуцыю Кубы, ён скасаваў пасады прэзыдэнта і прэмʼера. Кіраўніком дзяржавы быў старшыня Дзяржаўнай рады.

У 2019 годзе на Кубе была прынятая новая Канстытуцыя, якая аднавіла пасады прэзыдэнта і прэмʼер-міністра.

У кастрычніку прэзыдэнтам краіны стаў Мігель Дыяс-Канэль.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG