Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інжынэра «Беларуськалію» затрымалі з наркотыкамі ў Салігорску


«Беларуськалій», ілюстрацыйнае фота

У Салігорску затрымалі галоўнага інжынэра аднаго з руднікоў на «Беларуськаліі». У мужчыны знайшлі забароненае наркатычнае рэчыва. Неўзабаве яго звольнілі з прадпрыемства, паведамляе Tut.by.

Інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе УУС Менаблвыканкаму, расьсьледаваньнем займаецца Сьледчы камітэт у Салігорску.

Затрыманы ня толькі працаваў на «Беларуськаліі», ён таксама суаўтар патэнту адной з тэхналёгій здабычы калійнай солі, кандыдат тэхнічных навук.

На прадпрыемстве інфармацыю аб затрыманьні не камэнтуюць.

Пакараньне за наркатычныя злачынствы ў Беларусі. Што важна ведаць

  • У красавіку-траўні 2018 года актывісткі «Маці 328» правялі 15-дзённую галадоўку ў Калінкавічах на Гомельшчыне і ў Пухавіцкім раёне на Меншчыне, а таксама 10-дзённую галадоўку ў Лідзе.
  • Удзельнікі галадоўкі патрабавалі перагляду жорсткіх прысудаў, якія выносіліся ад 2013 году паводле 328 артыкула (ад 5 да 25 гадоў пазбаўленьня волі), а таксама зьменаў у заканадаўства.
  • «Маці 328» лічаць, што ў некаторых выпадках тэрміны зьняволеньня несувымерныя злачынству, а закон недастаткова ўлічвае асобы злачынцаў, іх узрост ды іншыя акалічнасьці.
  • 13 чэрвеня 2019 года Палата Прадстаўнікоў у другім чытаньні прыняла папраўкі ў артыкул 328. Мінімальны тэрмін пазбаўленьня волі за незаконнае абарачэньне наркотыкаў зьменшылі на 2 гады. У ліпені Лукашэнка падпісаў закон аб зьмене КК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG