Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мужчыну, які спаліў у ЗША сьцяг ЛГБТ, далі 16 гадоў турмы


Адольфа Мартынэс

У ЗША мужчыну, які спаліў сьцяг ЛГБТ, што лунаў каля царквы ў цэнтральнай частцы штату Аёва, прысудзілі 15 гадоў турэмнага зьняволеньня, паведамляе Associated Press.

30-гадовага Адольфа Мартынэса зь мясцовасьці Эймс асудзілі на 15 гадоў за злачынства на глебе нянавісьці, на 1 год за неабдуманае выкарыстаньне выбуховых рэчываў або пажару і на 20 дзён за перасьлед.

Паводле паліцыі, крымінальны інцыдэнт пачаўся ў стрыптыз-клюбе, дзе Мартынэс пагражаў аднаму з наведнікаў. Пазьней мужчына вярнуўся са сьцягам ЛГБТ і выкарыстоўваў вадкасьць для запальнічкі, каб спаліць яго. Ён таксама пагражаў падпаліць бар.

Мартынэса арыштавалі ў чэрвені. Ён патлумачыў, што сарваў сьцяг, які вісеў на Аб’яднанай царкве Хрыста ў Эймсе, і спаліў яго, бо выступае супраць гомасэксуалізму.

«Для мяне быў гонар зрабіць гэта. Гэта блаславеньне Госпада», — сказаў Мартынэс.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG