Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зьявілася скульптура «Беларусь — не Белоруссия!». ФОТА


Фота: Дар'я Сапранецкая
Фота: Дар'я Сапранецкая

У Менску зьявілася самая маленькая скульптура гораду. Скульптура, на якой напісана «Беларусь — не Белоруссия!», паводле аўтараў, зьяўляецца помнікам «самаму маленькаму беларускаму эга», паведамляе Tut.by.

Вышыня скульптуры — 15 сантымэтраў. Яе разьмясьцілі на будынку дома № 6 па вуліцы Зыбіцкай, на сьцяне побач з барам «На дне». Афіцыйна яна адкрыецца 20 сьнежня.

Ідэя зрабіць незвычайную скульптуру зьявілася ва ўладальнікаў бара «На дне» Яўгена Мяцеліцы і Дзяніса Анцявічуса. Пасьля яны прапанавалі менчукам прагаласаваць за адзін з трох варыянтаў: помнік «самаму маленькаму беларускаму эга», помнік пані Парнікель і помнік млыну, які раней стаяў прыкладна на гэтым жа месцы.

Фота: Дар'я Сапранецкая
Фота: Дар'я Сапранецкая

Стварыў яе менскі скульптар Станіслаў Нікановіч, на працу пайшло 2 тыдні і 1,5 кг бронзы. Скульптуру абсталявалі лупай — так можна разгледзець дробныя дэталі: напрыклад, лідзкія красоўкі на нагах беларуса і валасінкі барады. Сьцяну побач са скульптурай расьпісала мастачка Зоя Луцэвіч.

«Гэта пра ўнутранае кожнага з нас, пра нашы спадзевы, пра рэчы, якія для нас важныя і мы іх адстойваем. Дзе б ні быў беларус і як бы ні вызначалі нашу краіну мясцовыя мапы, мы тлумачым, што зьяўляемся беларусамі, што пішацца наша краіна як Беларусь. Выдатна, што ўсё больш краінаў прызнае тое напісаньне, якое вызначана нашай Канстытуцыяй», — гаворыць пра скульптуру Яўген Мяцеліца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG