Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчыя разьбіраюцца ў сьмерці супрацоўніка Акадэміі навук і яго навуковага партнэра


Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі Сьледчага камітэту разьбіраюцца ў сьмерці намесьніка генэральнага дырэктара па навуковай працы Абʼяднанага інстытуту праблемаў інфарматыкі НАН Беларусі Ўладзімера Лапіцкага і кіраўніка фірмы «Белінфарашэньні» Леаніда Ляўшынскага, піша Tut.by.

Што адбылося? 17 сьнежня пустую машыну Ляўшынскага знайшлі ў раёне Ждановічаў, відаць было, што яна пасьля ДТЗ. А празь нейкі час непадалёк ад аўтамабіля ў вадасховішчы ўсплылі целы Лапіцкага і Ляўшынскага, іх апазнаў сын Лапіцкага.

Што канкрэтна здарылася ў раёне Ждановічаў, дзе знайшлі целы мужчын, калегі Ўладзімера Лапіцкага ня ведаюць. Яны чакаюць, чым скончыцца праверка Сьледчага камітэту.

Уладзімеру Лапіцкаму было 56 гадоў, апошнія гады ён займаўся тым, каб беларускія бальніцы і паліклінікі ад звыклых папер і картак перайшлі на электронную дакумэнтацыю, а яшчэ выступаў за тое, каб ільготныя рэцэпты таксама сталі электроннымі. У інтэрнэце можна знайсьці некалькі патэнтаў, дзе аўтарамі значацца Ўладзімер Лапіцкі і Леанід Ляўшынскі. Напрыклад, яны распрацоўвалі комплекс інтэлектуальнага кіраваньня дарожным рухам, прыладу для рэгістрацыі цыталягічных дасьледаваньняў.

Паводле Tut.by, менавіта калегі сталі шукаць Лапіцкага. Ён разьведзены, таму з роднымі ня хутка ўсталявалі сувязь. Супрацоўнікі занепакоіліся, калі мужчына ня выйшаў на працу пасьля адпачынку.

Tut.by зьвярнуўся па камэнтар у Сьледчы камітэт, там адказалі: «Калі магчыма будзе што-небудзь сказаць для грамадзкасьці, мы будзем гэта рабіць з дапамогай нашых афіцыйных рэсурсаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG