Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Індыі пратэстоўцы падпальвалі аўтобусы і перакрывалі дарогі. ФОТА


Дэлі
Дэлі

У многіх гарадах Індыі працягваюцца пратэсты супраць закону аб грамадзянстве. У сталіцы краіны Дэлі паліцыя 16 сьнежня ўжыла сьлезацечны газ і затрымала пратэстоўцаў, якія падпальвалі аўтобусы і перакрывалі дарогі.

11 сьнежня парлямэнт Індыі прыняў закон, які дае права грамадзянства нелегальным імігрантам — немусульманам зь пераважна мусульманскіх Аўганістану, Банглядэш і Пакістану. Закон дае права грамадзянства будыстам, хрысьціянам, індуістам, джайдам, парсам і сікхістам, якія пакінулі гэтыя тры краіны да 2015 году.

Апазыцыя і праваабаронцы разглядаюць увядзеньне рэлігіі як крытэру для атрыманьня грамадзянства як адыход ад сьвецкіх прынцыпаў дзяржаўнасьці і сьцьвярджаюць, што ён дыскрымінацыйны.

У нядзелю ў індыйскай сталіцы было зачынена як мінімум 15 станцый мэтро. Пратэставалі каля тысячы чалавек.

За некалькі дзён пратэстаў загінулі сама меней 6чалавек. Зь іх траіх застрэліла паліцыя. Улады сьцьвярджаюць, што закон дасьць прыстанішча людзям, якія ўцяклі ад рэлігійных «перасьледаў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG