Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран утрымлівае тысячы людзей за кратамі пасьля лістападаўскіх пратэстаў, — Amnesty International


Пратэсты ў Іране, лістапад 2019 года
Пратэсты ў Іране, лістапад 2019 года

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заяўляе, што іранскія ўлады працягваюць «кампанію жорсткіх рэпрэсій» пасьля пратэстаў, якія ў лістападзе адбыліся па ўсёй краіне.

У паведамленьні, апублікаваным арганізацыяй 16 сьнежня, гаворыцца, што ўлады арыштавалі тысячы пратэстоўцаў, журналістаў, праваабаронцаў і студэнтаў.

«Сьведчаньні відавочцаў паказваюць, што амаль адразу пасьля таго, як улады Ірану ўчынілі масавае забойства сотняў удзельнікаў агульнанацыянальных акцый пратэсту, яны прадоўжылі арганізоўваць шырокамаштабныя рэпрэсіі», — заявіў кіраўнік аддзела Amnesty International па Блізкім Усходзе і Паўночнай Афрыцы Філіп Лютэр.

«Дзяцей да 15 гадоў затрымлівалі разам з дарослымі, у тым ліку ў турме Фашафуе, у правінцыі Тэгеран, вядомай катаваньнямі ды іншымі відамі жорсткага абыходжаньня. Іншыя месцы, дзе знаходзяцца затрыманыя — гэта вайсковыя казармы і школы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пратэсты ў Іране ўспыхнулі ў сярэдзіне лістапада пасьля таго, як урад заявіў пра рост цэнаў на паліва на фоне амэрыканскіх санкцый. Тады, паводле зьвестак праваабаронцаў, загінулі 304 чалавекі. ААН заявіла, што мае інфармацыю як мінімум пра 12 загінулых дзяцей. Іранскія чыноўнікі не прызнаюць гэтых лічбаў, называючы іх «хлусьнёй».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG