Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Было дзьве ўспышкі». Зь цягніка Менск — Гомель эвакуавалі людзей


Некалькі інфармацыйных сайтаў Беларусі са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што сёньня на станцыі Красны Бераг адбылася экстраная эвакуацыя пасажыраў зь цягніка Менск — Гомель.

Сайту Onliner пасажырка, якая ехала ў першым вагоне, расказала, што бачыла дзьве ўспышкі. Пасьля гэтага пачалася мітусьня пэрсаналу станцыі, а пасажырам загадалі выйсьці на пэрон. Было паведамлена, што неўзабаве пададуць іншы цягнік.

Іншы відавочца паведаміў TUT. by, што на пад’езьдзе да станцыі Красны Бераг было чуваць поканьне.

Пасажыры паведамілі таксама, што да вагонаў падагналі іншы цягнік.

На сайтах Беларускай чыгункі і Міністэрства надзвычайных сытуацыяў інфармацыі пра здарэньне пакуль няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG