Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваны ў забойстве шасьці чалавек у чэскім шпіталі ўчыніў самагубства


Чэская паліцыя знайшла мужчыну, які застрэліў шэсьць чалавек у шпіталі ў Остраве, у машыне, на якой ён уцёк зь месца злачынства.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, 42-гадовы мужчына стрэліў сабе ў галаву, калі над ягонай машынай зьявіўся паліцэйскі верталёт. Паліцыя спрабавала яго рэанімаваць, але безвынікова.

Падазраваны ў забойствах быў будаўніком. Ягоны працадаўца паведаміў чэскім СМІ, што той апошнім часам скардзіўся, нібыта цяжка захварэў і ніхто яго ня хоча лячыць.

Раніцай 10 сьнежня адбылася страляніна ў лякарні чэскага гораду Острава. Загінулі шэсьць чалавек: чатыры чалавекі загінулі на месцы і двое памерлі падчас апэрацыі ў шпіталі. Яшчэ некалькі было параненых.

Паводле сьведкаў, злачынец страляў ва ўпор, цэлячыся ў галовы сваіх ахвяраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG