Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэская паліцыя ведае асобу злачынца, які застрэліў шэсьць чалавек у шпіталі

абноўлена

Чэскі спэцназ на месцы страляніны ў Остраве
Чэскі спэцназ на месцы страляніны ў Остраве

Паліцыя паведамляе, што падазраваны знойдзены ў машыне, на якой ўцёк зь месца злачынства. Ён нібыта стрэліў сабе ў галаву, але ягоная сьмерць пакуль афіцыйна не пацьверджана.

Раніцай 10 сьнежня адбылася страляніна ў лякарні чэскага гораду Острава. Загінулі шэсьць чалавек: чатыры чалавекі загінулі на месцы і двое памерлі падчас апэрацыі ў шпіталі.

Паводле сьведкаў, злачынец страляў ва ўпор, цэлячыся ў галовы сваіх ахвяраў.

У рэгіёне, які мяжуе з Польшчай, стварылі крызісны штаб. Адбылася эвакуацыя соцень людзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG