Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў чэскім шпіталі: шасьцёра загінулі


Шэсьць чалавек загінулі падчас страляніны ў лякарнічэскага гораду Острава ў аўторак раніцай. Гэтую інфармацыю пацьвердзіў прэм'ер-міністар Чэхіі Андрэй Бабіш.

Па словах міністра аховы здароўя Адама Войцеха, чатыры чалавекі загінулі на месцы і двое памерлі падчас апэрацыі ў шпіталі. Паліцыя перакрыла ўвесь раён каля лякарні і шукае злачынцу.

У рэгіёне, які мяжуе з Польшчай, стварылі крызісны штаб. Адбылася эвакуацыя соцень людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG