Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чылійскі вайсковы самалёт разьбіўся па дарозе ў Антарктыду. На борце былі 38 чалавек


Самалёт Вайскова-паветраных сіл Чылі, які зьнік з экранаў радараў па дарозе ў Антарктыду, пацярпеў крушэньне. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні чылійскіх ВПС у твітэры.

Чылійскія вайскоўцы вядуць пошукі самалёта і тых, хто, магчыма, выжыў.

На борце самалёта былі 38 чалавек: 17 чальцоў экіпажу і 21 пасажыр. Ён перастаў падаваць сыгналы праз гадзіну пасьля пачатку палёту, каля 23.00 паводле мясцовага часу (каля 5.00 у Менску).

Самалёт вылецеў з Пунта-Арэнас на антарктычную базу імя прэзыдэнта Эдуарда Фрэя Мантлавы. Пэрсанал, які ляцеў у Антарктыду, павінен быў агледзець трубаправод, што пастаўляе паліва на базу. На станцыі вядуцца мэтэаралягічныя дасьледаваньні і дасьледаваньні іёнасфэры. Яе пэрсанал складаецца з прадстаўнікоў Вайскова-марскіх сіл Чылі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG