Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дарагічыне адбыўся выбух газу ў шматкватэрным доме


Ілюстрацыйнае фота

Пры мантажы падвясной столі ў шматкватэрным доме ў Дарагічыне адбыўся выбух газу. Чатырох чалавек шпіталізавалі, пашкоджаныя 6 кватэр, піша прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Што адбылося? Двое рабочых прыватнага прадпрыемства мантавалі нацяжную столь у пяціпавярховіку. Падчас працы адбыўся выбух газа-паветранай сумесі пры выкарыстаньні мантажнага абсталяваньня.

Папярэдняя прычына здарэньня: рабочыя парушылі правілы эксплуатацыі газабалённага абсталяваньня.

Шпіталізавалі абодвух рабочых. Яны знаходзяцца ў рэанімацыі. Таксама шпіталізавалі дзіця і жанчыну, якая жыве ў суседняй кватэры, жанчыну траўмаваў кавалак сьцяны.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG